- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адклад ня йдзе ў лад. Шмат гаварылася ўжо аб вялікай патрэбе мець шырака й добра напісаную кніжку пра Беларусь у ангельекай мове. Нястачу гэткае кнігі вельмі адчуваюць усе, хто сутыкаецца з чужынцамі і ў грамадэкай працы і ў прыватньш жыцьці. Найбольш стратны ж на гэтым сам беларускі народ, аб якім чужынцы або зусім ня чулі, або чулі, але у расейекім пераважна насьвятленьні. Хтось мюжа папытаецца: чаму гэта так? Сяньня на Захадзе вывучаюць у школах еавецкую праблему. Людзі, што ёю займаюцца, гэта пераважна палітыкі, аібо тыя студэнты, што неўзабаве ці некалі будуць палітыкамі, дыпляматамі, заканадаўцамі, людзі, што маюць, або будуць мець у будучыні ўплыў на фармаваньне палітыкі даагул і ў дачыненьні да Беларусі ўпаасобку. Якімі-ж крыніцамі маюць яны карыстацца, каб вырабіць сабе пагляд на нашыя справы? Што знойдуць яны аб Беларусі на мніжных паліцах бібліятэкаў, асабліва ў замежных мовах? Пераканацца ў гэтым вельмі лёгка, зазірнуўшы ў публічныя або ўнівэрсытэцкія бібліятэкі Амэрыкі, Канады ды іншых краёў.