- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віцебск у эпоху ранняга сярэднявечча выступае як цэнтр вызначанай акругі: племянны ў дадзяржаўны перыяд і валасны ў складзе Полацкай зямлі (З 1021 г. пасля перадачы кіеўскім князем Яраславам Мудрым Віцебска разам з Усвятамі полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу). Галоўнымі яго функцыямі па дачыненні да кіраванай тэрыторыі былі палітычная, эканамічная і сакральная. Наяўнасць некалькіх селішчаў крывічаў IX-X стст. на левабярэжжа р. Віцьбы, а таксама ляпная кераміка гэтага часу, выяўленая ў ямах на ўзнёслым участку ўздоўж яе правага берагу, паказваюць на канцэнтрацыю насельніцтва ў племянным цэнтры. Развіццё розных рамёстваў пацвярджае яго высокі эканамічны патэнцыял.