- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну трапілі беларусы, іх колькасць і г.д. Што тычыцца непасрэдна гімназіі, то перад намі пазрабязны спіс навучэнцаў 1945 году, біяграфіі настаўнікаў і дырэктара школы, а таксама і непасрэднае школьнае паўсядзеннае жыццё. Варта вылучыць, што сістэма адукацыі - важнейшы элемент нацыянальнага выхавання. На жаль, аказваецца, што беларусы за мяжой дбаюць пра нацыянальную свядомасць намнога болей, чым беларусы ў сваёй краіне... Кніга з’яўляецца чарговым крокам выртання калі не саміх людзей, сыноў і дачок беларускай зямлі, то памяці пра іх, чарговай крупінкай, якая дае магчымасць злажыць поўны вобраз трагедыі беларускага народа, яго зараднасці, нязломнасці і трываласці. (Н.Г.) Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы.