- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад выданьня першага нумару “Беларускай Аўтакефаліі” мінула амаль паўгады. Гэты час, дзякуючы вашым лістам, лепш прадумаць канцэпцыю выданьня, а таксама яго фармат. Мы зразумелі, што “Беларускі аўтакефальны” рух – гэта вялікая колькасьць людзей (як у Беларусі, так і па-за яе межамі). Нас шмат і мы вялікая сіла. Але толькі ў тым выпадку, калі адкінем асабісты гонар, калі ідэя Беларускай Аўтакефаліі запануе вышэй асабістых памкненьняў і зямных жаданьняў. У працэсе абмеркаваньня мы прыйшлі да думкі, што асьвятленьне палітычных падзеяў, нават павязаных зь царкоўным жыцьцём, не нашая справа. Для гэтага патрэбны штодзённыя альбо тыднёвыя выданьні, вялікі штат супрацоўнікаў і, як без таго, вялікія кошты. Было прынятае наступнае рашэньне: “Беларуская Аўтакефалія” засяродзіцца на багаслоўскіх, гістарычных, катэхізычных пытаньнях. Менавіта падобнае інфармацыі, у ісьціна праваслаўным і беларускім дусе, бракуе нашаму чытачу. Адначасна мы будзем друкаваць аналітычна – публіцыстычныя артыкулы, дакумэнты і матар’ялы. Усё гэта, як мы спадзяемся, зробіць нас часопіс карысным і цікавым выданьнем.