- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская Асацыяцыя Рэсурсавых Цэнтраў (БАРЦ) - гэта незалежная некамерцыйная асацыяцыя грамадзкіх аб’яднаньняў, мэтаю якой зьяўляецца спрыяньне ўстойліваму разьвіцьцю грамадзнай супольнасьці праз міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і рэалізацыю нацыянальных праграмаў. Першыя рэгіянальныя рэсурсавыя цэнтры ўзьніклі на працягу 1995-1996 г.г. на базе існуючых грамадзкіх арганізацыяў і сталі вынікам бурнага росту грамадзкіх ініцыятываў у рэгіёнах. Першымі пачалі працаваць магілёўскае грамадзкае аб’яднаньне «Кола Сяброў», гомельскі цэнтар «Грамадзянскія Ініцыятывы» і гарадзенскае абласное аб’яднаньне «Ратуша».