- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першым консулам Расіі ў далёкай і загадкавай Японіі яшчэ ў 19 стагоддзі быў беларус - Іосіф Гашкевіч. Варта адзначыць, што японцы вельмі насцярожана ставіліся да замежнікаў. Нават консулам было забаронена глыбока заязджаць ў краіну. А Іосіфа Гашкевіча яны з любасцю называлі "белавалосы консул". Менавіта гэтаму здольнаму чалавеку і прысвечаны зборнік матэрыялаў першых Астравецкіх краязнаўчых чытанняў, Беларусь-Расія-Японія. Зборнік складаецца з трох частак. У першай змешчаны матэрыялы пра Іосіфа Гашкевіча, першага консула Расіі ў Японіі, вучонага і падарожніка, які жыў і пахаваны на Астравеччыне, у другой - краязнаўчыя даклады па гісторыі, культуры Астравеччыны, у трэцяй - артыкулы пра беларуска-японскае грамадска-культурнае супрацоўніцтва. Наогул дадзенае выданне - перашае у падсумаванні стасункаў дзвюх розных народаў, пасярэднікам паміж якімі найчасцей выступае Расія. (Н.Г.)