- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тыднёвік Беларусаў Польшчы "Ніва" - адно з буйнейшых перыядычных выданняў на Падляшшы. Безумоўна, што асноўным момантам выдання з’яўляецца тэма Радзімы, краіны, да якой адносіцца нацыянальная свядомасць. Беларусь на старонках выдання - не заўсёды родная краіна. Не таму, што так мяркуюць аўтары, а менавіта таму, што часта так лічаць беларускія чыноўнікі, якія незадаволена паціскаюць плячыма, пачуўшы родную мову. Ведаючы сваю мову, можаш быць незразумелым на вуліцах беларускай сталіцы. Адным з важнейшых аспектаў на старонках “Нівы” стала, канешне, культурніцкая, сацыяльная і навуковая тэматыка. З газетай можна правесці і краязнаўчыя падарожжы. Тут варта згадаць публікацыі Міколы Ваўранюка пад загалоўкам "Падружыць з Пружанамі", "На фэсце ў Жыровічах", "Народы Беларусі гулялі ў Гродне", "Спіртаношы". Таксама артыкулы Яўгена Мірановіча – "III З’езд БНФ", "З Беластока ў Берасце, з Берасця ў Беласток", "Беларуская нацыянальная ідэя і савецкая рэальнасць", "Восень на Палессі", "Беларусь у мініяцюры". Але важнейшым з'яўляецца палітычны аспект і шкадаванне неадпаведнага выбару беларусаў.