- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе з пазіцыі дасягненняў сучаснай навукі прааналізаваны ўсе найважнейшыя этапы гісторыі краіны – ад засялення яе тэрыторыі чалавекам, фарміравання беларускага этнасу, беларускай мовы, праз развіццё яе гісторыі, асветы, навукі, культуры, асноўных відаў мастацтва, рэлігіі і да ўтварэння беларускай нацыі і самастойнай незалежнай дзяржавы. Грунтоўна разглядаюцца дасягненні Рэспублікі Беларусь у развіцці эканомікі, навукі і культуры, што адбыліся ў выніку глыбокіх палітычных змен за апошняе дзесяцігоддзе, калі РБ стала суверэннай і незалежнай дзяржавай. Аналізуюцца радыкальныя змены ў грамадска-палітычным і дзяржаўным ладзе, формах кіравання народнай гаспадаркай, змены прыярытэтных арыенціраў і кірункаў у палітыцы, эканоміцы, асвеце, навуцы, культуры і мастацтве Беларусі. Асвятленне сучаснага стану Рэспублікі Беларусь на фоне развіцця яе мінулага надае выданню арыгінальнасць, адметнасць і гарантуе практычную каштоўнасць змешчанай у ёй багатай інфармацыі.