be
pdf

Belarus Live 30-10-2008

Newsletter

Афіцыйны візыт у Менск лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі быў значным для яго беларускага калегі Лукашэнкі, які пакуль працягвае заставацца для Захаду непажаданым суразмоўцам. Нягледзячы на высілкі прапагандысцкай машыны Лукашэнкі, ніякіх сэнсацыяў камунікацыя кіраўнікоў Беларусі і Лібіі не прынесла. Разьвіцьцё стасункаў паміж дзьвюма краінамі будзе адбывацца і далей у асноўным у вайсковай і вайскова-тэхнічнай галінах: усяго толькі ў навучаньні лібійскіх курсантаў у беларускай Вайсковай акадэміі і рамонце савецкай вайсковай тэхнікі беларускімі адмыслоўцамі. Пра вельмі пажаданыя для беларускай эканомікі крэдыты, якія багаты лібійскі лідэр мог бы даць, гаворкі не вялося. Бадай што, найбольш важнымі для Беларусі падзеямі сталі дзьве нарады, якія Лукашэнка правёў у сваёй рабочай рэзыдэнцыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008-10-30
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org