- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зьяўленьне ў Крамлі новага прэзыдэнта Расеі, візыт першага намесьніка ўкраінскага прэм’ера Аляксандра Турчынава, адмена «залатой акцыі» і першы тэлемост Менск–Ватыкан – падзеі, якія ў рознай ступені могуць паўплываць на сытуацыю ў Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Мяркуючы па паводзінах дзяржаўных СМІ Беларусі і нешматлікіх камэнтарах афіцыйных асобаў, абраньне Дзьмітрыя Мядзьведзева прэзыдэнтам Расеі было сустрэтае без братэрскага захапленьня. Пасьля словаў Пуціна пра тое, што новы прэзыдэнт меў непасрэднае дачыненьне да распрацоўкі расейскай палітыкі ў СНД, у Менску яшчэ больш стала відавочна, што беларускай частцы віртуальнай саюзнай дзяржавы ніякага камфорту ад ужо былога старшыні савету дырэктараў «Газпраму» чакаць ня варта.