be
pdf

Belarus Live 27.10.2007

Newsletter

У Менску пачаліся перамовы па праекце пагадненьня пра адкрыцьцё ў Беларусі прадстаўніцтва Эўрапейскай Камісіі. У якасьці асобы, упаўнаважанай беларускім бокам на перамовы, вызначаны намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі. Каардынатар па сувязях зь Беларусьсю прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль зазначыў, што пакуль цяжка прагназаваць, як доўга будуць працягвацца гэтыя перамовы. Справа ў тым, што беларускі бок працягвае настойваць на тым, што мае права вызначаць галіны дзейнасьці прадстаўніцтва Эўракамісіі, якое мае статус дыпляматычнай місіі. У прыватнасьці, не дапусьціць ці істотна абмежаваць яе працу, напрыклад, па правах чалавека і іншых палітычных, гуманітарных пытаньнях.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007-10-27
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org