- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговы тыдзень запар сярод топ-навінаў зь Беларусі фігуруюць адносіны з Вашынгтонам. 2 красавіка намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак заявіў журналістам, што Беларусь скарачае колькасьць супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Вашынгтоне да сямі чалавек і чакае ад амэрыканскага боку аналягічных крокаў у дачыненьні да сваёй дыпмісіі ў Менску. Пасьля папярэдняга вымушанага скарачэньня, у цяперашні час, у амэрыканскай дыпмісіі працягваюць працаваць 17 супрацоўнікаў. Адміністрацыя Джорджа Буша лічыць «неапраўданай і неабгрунтаванай» прапанову Менску зноў скараціць колькасьць пэрсаналу амбасады ЗША ў Беларусі. Паводле прадстаўніка замежнапалітычнага ведамства ЗША, амэрыканскія ўлады ў цяперашні час «разглядаюць варыянты дзеяньняў у адказ». Ён пацьвердзіў, што ў ЗША зараз няма намераў скасаваць санкцыі ў адносінах да канцэрну «Белнафтахім», якія і справакавалі цяперашні крызіс у двухбаковых адносінах.