- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нядаўнія два зьезды моладзевых палітычных аб’яднаньняў «Маладыя дэмакраты» і ўстаноўчы зьезд партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя могуць сьведчыць пра працэсы перагрупіроўкі моладзевых рухаў у апазыцыі. «Маладыя дэмакраты» доўгі час лічыўся і быў моладзевым крылом Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). І вось у канцы лютага прайшлі адразу два зьезды «Маладых дэмакратаў» – уласна моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» і ўстаноўчы зьезд Моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу «Маладыя дэмакраты» (МХСС-МД). Сутнасьць расколу, як камэнтуюць падзеі лідэры моладзевых арганізацыяў, пераважна ў стаўленьні да фармату супрацоўніцтва з «дарослымі» палітычнымі арганізацыямі. «Маладыя дэмакраты» АГП працягнуць падпарадкоўвацца Аб’яднаным дэмакратычным сілам (АДС), у якія ўваходзяць Аб’яднаная грама дзянская партыя (АГП), Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ), Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада» (БСДП НГ), а таксама іншыя аб’яднаньні, у тым ліку і рух «За свабоду» А. Мілінкевіча.