- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У краіне разгортваецца кампанія выбараў у ніжнюю палату парлямэнту, прызначаных на 28 верасьня. Зарэгістравана 423 ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў (было пададзена 454 заяўкі). Назіральнікі адзначаюць а дно сна не - вялікі працэнт адмоваў у рэгістрацыі групаў і тую акалічнасьць, што каля 40% зарэгістраваных групаў — апазыцыйныя. Гэта ёсьць сымптомам, што кіраўніцтва краіны хоча ўнікнуць залішняй жорсткасьці да палітычных апанэнтаў, каб дамагчыся ад Захаду прызнаньня, хай сабе і з агаворкамі, вынікаў гэтых выбараў. Разам з тым, са словаў незалежных аналітыкаў, улады ўжываюць гэтак званую тактыку дробнага фолу.