- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусі неабходна зрабіць значныя крокі ў напрамку лібэралізацыі эканомікі і «дэбюракратызацыі ўсёй сыстэмы». Такую задачу паставіў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 30 кастрычніка. Прычым, зь ягоных словаў, ужо «да 1 студзеня ў гэтым пляне мы мусім зрабіць максымум». У прыватнасьці, кіраўнік дзяржавы заявіў, што варта спрасьціць парадак рэгістрацыі прадпрыемстваў, аж да заяўнага прынцыпу ў сфэрах вытворчасьці ды паслугаў, адмовіцца ад празьмернага кантролю над даходамі грамадзянаў. Экспэрты мяркуюць, што кіраўніцтва краіны зрабіла стаўку на варыянт аўтарытарнай мадэрнізацыі. Гаворка ідзе пра тое, каб паскорыць працэс прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў, стварыць прывабны інвэстыцыйны клімат, укараніць новыя тэхналёгіі. Разам з тым, Лукашэнка ні слова ня кажа пра магчымасьць рэформаў у палітычнай сфэры. Між тым Эўразьвяз чакае менавіта крокаў у кірунку дэмакратызацыі, гарантаваньня захаваньня правоў чалавека ды грамадзянскіх свабодаў.