- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 студзеня Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Канфлікт на гэтай глебе нібыта ўлагоджаны. Бакі пайшлі на кампраміс. Беларусь скасавала мыта на транзыт расейскай нафты. Са свайго боку, Масква зьнізіла стаўку экспартнага мыта на нафту для Беларусі на 2007 год з $180 да $53 за тону. Такім чынам, прэфэрэнцыі ў дачыненьні да энэрганосьбітаў для Беларусі Расея вырашыла скарачаць паэтапна. Варта нагадаць, што напярэдадні Новага году было дасягнутае таксама кампраміснае газавае пагадненьне. Аднак аглядальнікі зазначаюць, што эканамічны канфлікт ня вычарпаны. Так, няма ўпэўненасьці, што беларускае кіраўніцтва сапраўды адкрые расейскім таварам вольны доступ на свой рынак паводле пагадненьня, якое было парафіраванае ў пакеце з нафтавай дамовай.