be
pdf

Belarus Live 18.09.2008

Newsletter

Прызнаньне вынікаў беларускіх парлямэнцкіх выбараў краінамі ЭЗ, ЗША і міжнароднымі эўрапейскімі інстытутамі расцэньваецца беларускімі ўладамі як самадастатковая каштоўнасьць, якая спрыяе адкрыцьцю новых магчымасьцяў для разьвіцьця краіны, і, адначасова, як сродак ціску на Расею, які ўзмацняе перамоўныя пазыцыі краіны ў гандлі з РФ па ўмовах эканамічнага супрацоўніцтва. Апошнім часам, пасьля расейска-грузінскай вайны, беларускі рэжым схільны расцэньваць усталёўваньне трывалых стасункаў з Захадам у якасьці дадатковых гарантыяў сваёй бясьпекі. Пытаньне прызнаньня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацьвертага скліканьня выклікае розную рэакцыю ў дэмакратычным лягеры. Многія палітолягі і бізнэсоўцы лічаць прызнаньне парлямэнту пажаданым, у асяродзьдзі палітыкаў гэтае пытаньне зьяўляецца канфліктным. ЭЗ і ЗША далі дадатковыя тлумачэньні сваёй пазыцыі па парлямэнцкіх выбарах у Беларусі. Так, Рада міністраў замежных справаў ЭЗ прыняла заяву, у якой гаворыцца, што ЭЗ будзе ацэньваць сытуацыю ў Беларусі ў сьвятле парлямэнцкіх выбараў і прагрэсу ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, пры гэтым ЭЗ гатовы пачаць перагляд абмежавальных мераў супраць беларускіх чыноўнікаў высокага ўзроўню.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008-09-18
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org