be
pdf

Belarus Live 16.10.2008

Newsletter

У Беларусі ідзе падрыхтоўка да зьездаў двух найбуйнейшых дзяржаўна-грамадзкіх аб’яднаньняў – «Белая Русь» і БРСМ (Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі). Кіраўніцтва гэтых арганізацыяў чакае падтрымкі дзяржавы, дзяржаўная ж улада спадзяецца, што яны змогуць функцыянаваць самастойна. Першы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» заплянаваны на 25 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі. Старшынём арганізацыі зьяўляецца міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. У мерапрыемстве прымуць удзел 400 дэлегатаў з усіх вобласьцяў і Менску. 51 дэпутат новага скліканьня ніжняй палаты парлямэнту зьяўляецца чальцамі аб’яднаньня. Пры гэтым чальцы «Белай Русі» падчас выбарчай кампаніі ніяк ня ўказвалі на сваю прыналежнасьць да гэтай арганізацыі. У верхняй палаце – Радзе Рэспублікі чальцы аб’яднаньня складаюць каля чвэрці новых сэнатараў. «Белая Русь» аб’ядноўвае больш за 75 тыс. чаловек. Першы зьезд «Белай Русі» неаднойчы пераносіўся, паколькі заставалася незразумелым пытаньне пра маштабы дзяржаўнай падтрымкі аб’яднаньня.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008-10-16
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org