be
pdf

Belarus Live 15.01.2007

Newsletter

Галоўным сюжэтам тыдня стала нафтавая вайна між Менскам і Масквою. Тыднем раней ў газавым пытаньні бакі дасягнулі кампрамісу за дзьве хвіліны да Новага году, і да закрываньня засаўкі ў трубаправодзе не дайшло. Гэтым жа разам Эўропа адчула наступствы канфлікту непасрэдна на сабе. Труба нафтаправоду "Дружба" (па якой "чорнае залота" пастаўляецца ў Польшчу, Нямеччыну, Украіну, Славакію, Чэхію ды Вугоршчыну) на беларускім участку на нейкі час перасохла. Расейцы мусілі закруціць вэнтыль, бо беларускі бок стаў адпампоўваць "чорнае золата", не дачакаўшыся сплочваньня мыта за транзыт, зьнянацку уведзенага Менскам ад новага году. У Маскве гэтыя крокі расцанілі як валюнтарыскія і супярэчныя міжнародным правілам. На думку назіральнікаў, канфрантацыйнымі рашэньнямі беларускі прэзідэнт хацеў паправіць свой імідж моцнага кіраўніка, пацярпелы пасьля нявыгаднага газавага пагадненьня. Але найперш — змусіць расейскі ўрад скасаваць мыта на экспарт нафты ў Беларусь.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Дата выхаду: 2007-01-15
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org