be
pdf

Belarus Live 12.10.2007

Newsletter

Самай значнай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў "Эўрапейскі марш", праведзены апазыцыяй у Менску 14 кастрычніка. Паводле розных ацэнак, у шэсьці і мітынгу ўзялі ўдзел ад пяці да сямі тысячаў чалавек. Гэтая акцыя выглядала тэстам як для апазыцыі, так і для кіраўніцтва дзяржавы. Апазыцыянэры абяцалі вывесьці на вуліцу да 20 тысячаў удзельнікаў, каб прадэманстраваць масавую падтрымку беларусамі ідэі эўрапейскай інтэграцыі. Назіральнікі адзначаюць, што на ступень масавасьці маршу адмоўна паўплывала ўжытая сілавымі структурамі тактыка "прэвэнтыўнай зачысткі". Дзясяткі дэмакратычных актывістаў па ўсёй краіне былі арыштаваныя паводле абвінавачаньняў у нецэнзурнай лаянцы (гэты стандартны прысуд на падставе сьведчаньняў міліцыянтаў аналітыкі назвалі ўжо "рэпрэсіўным ноў-хаў" уладаў).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007-10-12
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org