- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 лютага прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выступіў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з дакладам "Беларусь у сучасным сьвеце". Гэты выступ выглядае праграмным і адлюстроўвае пэўныя зьмены ў замежнай палітыцы краіны на сучасным этапе, найперш пад уплывам расейскага чыньніку. На думку незалежных аналітыкаў, узмацненьне ціску з боку Масквы змушае афіцыйны Менск да пошуку новых хаўрусьнікаў (сьпіс якіх узначальвае Вэнэсуэла) і да новага туру палітычных гульняў з Захадам. У прыватнасьці, Лукашэнка ў выступе 12 лютага прызнаў, што нядаўняе датэрміновае вызваленьне чатырох палітычных зьняволеных (сам гэты тэрмін ён замяніў эўфэмізмам) ёсьць крокам насустрач патрабаваньням Эўразьвязу. Са слоў беларускага прэзыдэнта, такім чынам "хваравітая старонка" ў дачыненьнях з Брусэлем перагорнутая і цяпер Беларусь мае права чакаць жэстаў добрай волі ў адказ.