be
pdf

Belarus Live 05.09.2008

Newsletter

На саміце АДКБ, што адбыўся 4–5 верасьня ў Маскве, краіны-ўдзельніцы арганізацыі асьцярожна падтрымалі дзеяньні Расеі на Каўказе і не прынялі рашэньня адносна прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Расея пагадзілася з гэтым асьцярожным меркаваньнем краінаў АДКБ, але не губляе надзеі дамагчыся прызнаньня вынікаў сваёй вайсковай апэрацыі на Каўказе хаця б ад некаторых краінаў былога СССР, перш за ўсё ад Беларусі. Ініцыятарам разгляду пытаньня пра статус Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі на саміце АДКБ стаў Аляксандар Лукашэнка. Для беларускага прэзыдэнта гэта была ўдалая спроба перавесьці стрэлкі і адбіць псыхалягічную атаку Крамля, які патрабаваў ад Менску неадкладнага прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. У пытаньні ўхваленьня сваіх дзеяньняў на Каўказе і замацаваньня іх вынікаў у выглядзе прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Расея сутыкнулася ня толькі з рэзкім процідзеяньнем ЗША і Эўропы, але і з пагрозай хуткага распаду постсавецкіх міждзяржаўных інстытуцыяў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008-09-05
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org