be
pdf

Belarus Live 04.07.2008

Newsletter

Самай рэзанансавай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў выбух самаробнага прыстасаваньня ў ноч на 4 ліпеня на гала-канцэрце ў гонар Дня незалежнасьці ў Менску. Параненыя каля паўсотні чалавек, некалькі зь іх дагэтуль у цяжкім стане. На канцэрце прысутнічаў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. Паводле афіцыйных крыніц, ён аказаўся ў радыюсе дасягальнасьці элемэнтаў самаробнай бомбы. Адмыслоўцы адзначаюць, што яе канструкцыя была разьлічана не на забойства, а на раненьні. На думку самога Лукашэнкі, выбух ня быў скіраваны асабіста супраць яго. Аналітыкі мяркуюць, што зламысьнікі найперш хацелі ўдарыць па рэпутацыі кіраўніцтва краіны, што дагэтуль эксплюатавала міф пра Беларусь як выспу стабільнасьці. На адмысловай нарадзе 7 ліпеня кіраўнік дзяржавы жорстка раскрытыкаваў кіраўніцтва сілавых структур за непрафэсійныя, на яго думку, дзеяньні ў зьвязку з выбухам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008-07-04
  • Copyright: © 2006-2009 by Belarus Live
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org