- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты выпуск газэты па тэхнічных прычынах выходзіць здвоеным за сакавік-красавік. Два гэтыя месяцы былі асабліва плённымі ў беларускім жыцьці. На гэты час прыпалі cьвяты 25 Сакавіка, Вялікдзень, Раданіца, чарговая гадавіна Чарнобальскай трагедыі, надыход вясны і дзень гумару - 1 красавіка, таксама шмат падзеяў ў грамадзкім і палітычным жыцьці. На жаль, не абыйшлося і бяз стратаў, адыйшлі ў вечнасьць вядомыя і сьветлыя асобы ў беларускім грамадзтве на Бацькаўшчыне і ў замежжы. Пра ўсё гэта мы згадалі на старонках газэты.