- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Травеньскі нумар нашай газэты не так напоўнены палітычнымі падзеямі, як гэта было ў папярэдніх вы- пусках. Бурныя падзеі палітычнага жыцьця ў Беларусі паволі саступаюць месца эканамічнам праблемам. Увага бальшыні беларускага грамадзтва цяпер скіравана на тое, каб захаваць перад інфляцыяй заробленыя цяжкай працаю рублі і перавесьці іх у больш надзейную замежную валюту. Людзі бегаюць па крамах, каб набыць за гэтыя рублі хоць нейкія тавары ці прадукты. Расхваленая ўладамі беларуская эканамічная мадэль трашчыць па ўсіх швах. Расея не сьпяшаецца ратаваць Лукашэнку новымі крэдытамі, а чакае моманту, калі можна скупіць беларускую маёмасьць, а потым і палітычна інкарпараваць нашу краіну ў склад Расеі.