- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла выступіла са зваротам, у якім выказала сваё стаўленьне да нядаўняй заявы прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзведзева. У сваім звароце Івонка Сурвілла адзначае, што “як і Пуцін у 2002 годзе, цяперашні прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Мядзведзеў выявіў, што расейская палітыка адносна Беларусі не зьмянілася. Масква працягвае свае намаганьні праглынуць наш край. Гэтым разам хоча гэта зрабіць знутры – угаварыць беларусаў, што яны і расейцы ня толькі “неразрыўна зьвязаныя”, але што яны грамадзяне той самай “саюзнай дзяржавы”. І ня толькі суседзі, але і “адзін народ” – піша Івонка Сурвілла. Старшыня Рады БНР адзначае, што “незаконны расейска-беларускі саюз быў прыдуманы маскоўскімі стратэгамі супольна з Аляксандрам Лукашэнкам, каб Крэмль мог умешвацца ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы. Мядзведзеў выявіў сябе хітрэйшым псыхолягам за Пуціна. Але яму варта было-б зазірнуць у гісторыю дачыненьняў між нашымі, быццам-бы “братнімі” народамі... Яму варта было-б пацікавіцца нападам Масквы на нашую гістарычную дзяржаву – Вялікае Княства Літоўскае – у 1654 годзе, той “невядомай вайной”, пра якую Масква ўсё яшчэ маўчыць. За трынаццаць гадоў маскоўскія агрэсары тады выразалі палову насельніцтва нашай краіны. Паводле сёньняшніх гісторыкаў, вайна гэтая сталася пачаткам заняпаду нашай гістарычнай дзяржавы.