- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Марш Паняволеных Народаў у Нью-Ёрку. У Нью-Ёрку 18 ліпеня сёлета прайшоў традыцыйны 52-гі Марш Паняволеных Народаў. Гэтая імпрэза адбываецца штогод у трэці тыдзень ліпеня, каб прыцягнуць увагу амэрыканскай грамадзкасьці да праблемаў народаў, якія паняволеныя антыдэмакратычнымі й таталітарнымі рэжымамі. Марш праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў Тыдня Паняволеных Народаў, што быў адмыслова створаны прадстаўнікамі эміграцыйных грамадаў выхадцаў з Усходняе Эўропы, якія ў 1940-я гады апынуліся пад уладаю расейскага камунізму. Прадстаўнікі ўкраінскіх, польскіх, чэскіх, югаслаўскіх, летувіскіх, румынскіх, латыскіх, казацкіх, альбанскіх, цюркскіх, паўночнакаўкаскіх ды іншых арганізацыяў з дапамогаю адмыслова створанага Камітэту Паняволеных Народаў лабіявалі праз сваіх кангрэсмэнаў і сэнатараў афіцыйнае прызнаньне патрабаваньняў аб вызваленьні Эўропы ад бальшавіцкага панаваньня, і афіцыйную падтрымку дзеяньняў прадстаўнікоў народаў, якія трапілі ў камуністычную расейскую няволю.