be
pdf

Беларус 570

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

Купальле ў Нью-Ёрку. Выдалася надзвычайнае надвор’е, калі беларусы Нью-Ёрку і ваколіцаў сабраліся ў парку Крос-Рывэр, каб адзначыць у ноч з 19 на 20 чэрвеня сваё традыцыйнае нацыянальнае сьвята Купальле. З самае раніцы па-гаспадарску на нашых, стаўшых ужо традыцыйнымі, пагорках завіхалася сям’я Пятра і Алены Рыжых, што ўзвалілі на свае плечы вялікія арганізацыйныя турботы. Кожнага прыехаўшага радасна сустракаў руды сабачка сямейкі Рыжых, у якой, акрамя Пятра і Алены, яшчэ трое сыночкаў – Янка, Алеська і нованароджаны Марцін. А я прывезла ў гэты раз калекцыю сваіх строяў, як аўтэнтычных, так і зробленых мною. Кожны меў магчымасьць выбраць строй сабе па густу. Самым прыемным для ўсіх нас быў прыезд гэтым разам на Купальле сп. Антона Шукелойця, каму ў ліпені сёлета спаўняецца 95 гадоў, і хто 37 гадоў быў Старшынём Галоўнай управы БАЗА. Гэта дзякуючы яму, БАЗА, аснову якога, як тады, так і цяпер, складаюць аддзелы Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі, змагла ня толькі працягваць сваю дзейнасьць, але і пашыраць свае шэрагі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2010-07
  • Рэдактар: Клакоцкі Марат
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Copyright: © 2010 by Беларус
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org