- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю 18 кастрычніка, у грамадзкай залі пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося сьвяткаваньне 60-х угодкаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночання, найбольш уплывовай і масавай арганзяцыі беларусаў у ЗША. Напачатку імпрэзы адбыўся сьвяточны банкет зь беларускіх страваў, падрыхтаваны з удзелам сястрыцтва сабору, а менавіта спадарыняў Тацьцяны Красоўскай і Раісы Бабаш, а таксама сп. Валерыя Дворніка.