- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкрыты ліст да Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з Усходняй Эўропы, якая не ўваходзіць у НАТА і ЭЗ. 16 ліпеня 2009 году польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала ліст да Адміністрацыі прэзыдэнта Абамы, які падымае ключавыя пытаньні Эўраатлантычнага партнэрства. Яго падпісалі 22 чалавекі, інтэлектуалы Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, якія зьяўляюцца элітай зьнешняй палітыкі і бясьпекі краінаў - новых чальцоў НАТА і ЭЗ. Наўпрост ці ўскосна ўсе пытаньні, якія яны закранулі, датычаць дынамікі бягучых і, верагодна, будучых падзеяў у іх рэгіёне Эўропы, датычных адносінаў з Расеяй. Іх заклік да Злучаных Штатаў да супрацоўніцтва ў якасьці сапраўднага партнэра Эўропы ў вырашэньні праблемаў рэгіёну – пераканаўчы, выразны и своечасовы.