- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кангрэс БАЗА: дасягненьні і недахопы. Усуботу 30 травеня 2009 году ў грамадзкай залі царквы сьв. Маці Божай Жыровіцкай ў Гай-лэнд-Парку (Нью-Джэрзі) адбыўся Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). На гэтым форуме прадстаўнікоў усіх аддзелаў і групаў, якія ўваходзяць у БАЗА, прыехалі 24 дэлегаты, якія мелі дадаткова 21 ўпаўнаважаньне ад асобаў, якія ня бралі ўдзел асабіста. Галоўнымі пытаньнямі Кангрэсу павінны былі стаць справаздачы і выбары, аднак дыскусіі разгарнуліся вакол іншых пытаньняў, якія былі ўведзеныя ў парадак дня ў апошні момант у разьдзел “Новыя справы пасьля папярэдняга Кангрэсу”. Ад самага пачатку праца праходзіла не ў адпаведнасьці з працэдурай. Галасаваньне па шэрагу істотных пытаньняў праводзілася да рэгістрацыі дэлегатаў і спраўджаньня іх паўнамоцтваў. Былі абраныя Прэзыдыюм у складзе сп. сп. Янкі Запрудніка (старшыня), Тацьцяны Красоўскай, Тацьцяны Кулакевіч, Сяргея Капыткі; і Мандатная камісія ў складзе: Валерыя Дворніка (старшыня), Міколы Цімашэнкі і Алы Кузьміцкай.