- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23-я гадавіна Чарнобылю ў Нью-Ёрку. УНьюЁрку 26 красавіка беларусы Амэрыкі правялі мітынг, прысьвечаны 23-й гадавіне аварыі на Чарнобыльская АЭС. Ладная грамада суайчыньнікаў, прад стаўнікоў розных арганізацыяў, пакаленьняў ды свьтапоглядаў сабралася насупраць будынка Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў, каб нагадаць сьвету пра ўгодкі нашай бяды. Пераважную большасьць удзельнікаў акцыі складалі маладыя людзі, тыя, што маленькімі дзецьмі, гуляючы на вуліцах, сустрэлі першыя хвалі радыяцыйнага забруджваньня – нябачнага, але сьмяротна небясьпечнага. Камуністычнае кіраўніцтва зацята маўчала аб аварыі, а ваенныя самалёты, перакрываючы забруджаным хмарам шлях на Маскву, выклікалі радыяцыйныя дажджы над тэрыторыяй Беларусі. Менавіта на апошні факт была зьвернутая ўвага прысутных, бо праўду пра Чарнобыль трэба памятаць заўжды. Як было напісана на адным з плякатаў: “У таго, хто ня памятае пра мінулае, няма будучыні.”