- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Значэньне і веліч 25 Сакавіка. Для хвалі беларускай эміграцыі, да якой я належу, Дзень 25-га Сакавіка быў заўсёды найвялікшым беларускім сьвятам, якое абавязкова адзначалася ўва ўсіх беларускіх асяродках у сьвеце. Гаворачы нядаўна з маімі атаўскімі сябрамі, якія шмат пазьней выехалі зь Беларусі, пра сьвяткаваньне 25 Сакавіка, я здала сабе справу, што пра значэньне Дня Волі – як мы цяпер называем гэтае сьвята – у Беларусі дасюль людзі мала ведаюць. Да 80-х гадоў Масква старалася яго сьцерці з памяці нашага народу, а цяпер мы звычайна болей гаворым у гэты дзень пра будучыню, як пра мінулае. Будучыні я прысьвяціла мой Сакавіковы зварот і сёлета. Аднак канчаю яго словамі: “Ведайма, што зарука будучыні ў памятаньні мінуўшчыны.” З нагоды 60-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1978-м годзе мой муж Янка Сурвілла прысьвяціў свой даклад, між іншым, тэме значэньня і велічы падзеі, якая адбылася ў Менску 25-га сакавіка 1918 году.