- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згуртаваньню Беларусаў Канады - 60. Урбаністычнаму ляндшафту Таронта белага і чырвона колераў не бракуе. “Кляновы Ліст” годна лунае над шматлікімі дзяржаўнымі ўстановамі, пры школах, у парках і на гарадзкіх плошчах. Аднак папаўдні ў нядзелю, 30 лістапада, Гарадзкая Ўправа “другой сталіцы Канады” была нашмат бел-чырвона-бялейшая, чым заўсёды. Да кляновага ліста далучыліся бел-чырвона-белыя палосы нашых шматлікіх штандараў. Імі тутэйшыя беларусы ўпрагожылі цэнтральны ўваход ды прасторную “ратунду” – паўкруглую галоўную залю таронтаўскай управы. На тле сцэны няўміручыя радкі Максіма Багдановіча: «Не спыніць, не разьбіць, не стрымаць...». Найстарэйшая беларуская арганізацыя Паўночнай Амэрыкі сьвяткавала сваё 60-годзьдзе. Імпрэза сабрала шматлікіх сяброў арганізацыі, гасьцей а таксама тых, хто цікавіцца беларускім грамадзкім жыцьцём у Канадзе. Асабліва ўразіла колькасьць маладых людзей; шмат хто ўдзельнічаў у праграме, іншыяж прый шлі, каб паглядзець ды ў будучым далучыцца.