be
pdf

Беларус 542

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

Аўстралія і іміграцыя Я напісаў гэты артыкул пад двух прычынах. Папершае, у інтэрнэце існуе даволі шмат старой інфармацыі, чытаючы якую жадаючыя іміграваць у Аўстралію беларусы мараць аб лёгкім шляху на гэты буры ад гарачкі кантынэнт. Па-другое, за апошнія дзесяць гадоў адбылося шмат зьменаў у іміграцыйнай палітыцы Аўстраліі. Вопыт працы ў беларускай грамадзкай арганізацыі ў Адэлайдзе сьведчыць таксама, што людзі памылкова думаюць аб неабходнасьці атрымаць адно запрашэньне на ўезд у Аўстралію, якое вырашыць усе, ці амаль усе, пытаньні. Нажаль, гэта далёка ня так. Аўстралія – гэта даволі маладая краіна-востраў, якае мае толькі 200 гадовую гісторыю, населеная (за выключэньнем абарыгенаў) аднымі імігрантамі ці іхнымі нашчадкамі. Паслаўшы капітана Кyка на пошукі новых зямель ўрад Брытаніі даў ямy загад паважаць тyземцаў і браць зямлю пад каралеўскі прыгляд толькі ў тым выпадкy, калі там няма жыхароў. Але ён надта гэтымі загадамі не пераймаўся. У пачаткy 1770 годy ягоны карабель кінyў якар ў Батанічнай бyхце будучай Аўстраліі, і капітан Кyк назваў гэты кавалак зямлі ў гонар караля Георга ІІІ-га — Новым Паўднёвым Уэльсам. Першая ангельская калёнія ў Аўстраліі была заснаваная ў 1788 годзе. Яна жыла на прывезенай з Англіі ежы. Доктар Джон Ўайт пісаў y 1790-м годзе: “Калі ў бліжэйшы час ня бyдзе карабля з Англіі, то ўсё бyдзе скончана, бо таго зерня, што мы сабралі за два гады ня хопіць нават на тры тыдні. Глеба выключна бедная і па ўсёй краіне няма нічога, што мела-б камэрцыйны інтарэс..”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2008-03
  • Рэдактар: Клакоцкі Марат
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org