- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэзалюцыя XXVI Сэсіі Рады БНР Пра захаваньне беларускіх гістарычных здабыткаў 1. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) прызнае варожай беларускім нацыянальным інтарэсам палітыку пануючай улады ў Рэспубліцы Беларусь (РБ), скіраваную на падаўленьне беларускай гістарычнай памяці. 2. Палітычны рэжым РБ спалучае эканамічную эксплюатацыю Беларусі са зьнішчэньнем, у тым ліку карыстаючыся гаспадарчай матывацыяй, рысаў яе адметнага гістарычнага і культурнага аблічча. Распачатая ў 1994 годзе новая вайна ўладаў супраць беларускай гісторыі сёньня перанесеная на матэрыяльныя здабыткі нацыянальнае спадчыны. Яскравым прыкладам сталася руйнаваньне гістарычнай забудовы Горадні, зьнішчэньне помнікаў у Менску.