be
pdf

Беларус 533

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

У Нью-Ёрку 26 красавіка 2007 году прайшоў мітынг, прымеркаваны да 21-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі, што радыяцыйна забрудзіла чвэрць тэрыторыі Беларусі. Мітынг быў падрыхтаваны Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем разам з Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы і прысьвечаны салідарнасьці з пацярпелымі ад аварыі, а таксама з апазыцыйнымі сіламі, што выйшлі на “Чарнобыльскі Шлях” у Беларусі. Месцам мітынгу стала плошча перад штабкватэрай Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў на Першай Авэню ў Мангэтане. Мітынг адкрыў старшыня НьюЁркскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сп. Віталь Зайка, які распавёў пра гісторыю катастрофы, спробы яе замоўчваньня, сёнешні стан справаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2007-06
  • Рэдактар: Клакоцкі Марат
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org