- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Нью-Ёрку 9 красавіка адбыўся доўгачаканы канцэрт мэтра беларускага року, тройчы ўзнагароджанага тытулам рок караля, лідэра знакамітых гуртоў «N.R.M.» i «Крамбамбуля», таксама мастака і літаратара Лявона Вольскага. Канцэрт быў арганізаваны Згуртаваньнем Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) і Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА). Зазначым, што гэта другое мінітурнэ Лявона па Амэрыцы (першае - адбылося ў сакавіку 2005 году), у межах якога музыка даў канцэрты ў Нью-Ёрку і Каліфорніі. Асоба Лявона Вольскага зьяўляецца, бадай, самай уплывовай на музычным Алімпе беларускага рок-руху.