- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Як жыць, дык жыць для Беларусі” – пад такім лёзунгам у Нью Ёрку насупраць будынка ААН прайшла акцыя падтрымкі беларусаў, якія год таму 19 сакавіка пратэставалі ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня і Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА, Моладзь БАЗА) пачалі зьбірацца а 10.30 раніцы, і ўжо праз дзесяць мінут пачуўся бадзёры вокліч “Жыве Беларусь!” – акцыя пачалася. Першае слова ўзяў лідэр ЗБМА Мікалай Цімашэнка. У сваёй гарачай прамове ён нагадаў пра падзеі, якія адбываліся на Плошчы Каліноўскага год таму.