- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У апошні дзень мінулай сэсіі, амэрыканскі Кангрэс амаль аднагалосна, 397-2, прыняў працяг Акту аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі на наступныя два гады. Сэнат далучыўся, прыняўшы закон аднагалосна. Абноўлены закон Н. R. 5948 узмацняе шэраг пунктаў папярэдняга. Закон заклікае не прызнаць любы рэфэрэндум у справе стварэньня саюзу Расеі-Беларусі, вынікі якога могуць спрычыніцца да страты незалежнасьці Беларусі. Ён патрабуе пашырэньня аб’ектыўнага замежнага тэле і радыё вяшчаньня ў Беларусь і поўнай празрыстасьці свабодных і спавядлівых выбараў. Закон заклікае да безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў і да прымяненьня вастрэйшых санкцыяў да шырэйшага кола прадстаўнікоў рэжыму.