be

Беларусь / Belarus

Беларусь - цудоўная краіна ў сярэдзіне Еўропы, дзе захаваліся некранутыя ландшафты і архаічная традыцыйная культура. Яе насяляе адзін з усходне-славянскіх народаў - беларусы. Першыя людзі з’явіліся ў гэтых мясцінах Усходне-Еўрапейскай раўніны каля 100 тысяч гадоў таму назад. На рубяжы VIII і IX стагоддзяў змешванне славян з насяляўшымі гэту зямлю балцкімі і кельц-кімі плямёнамі прывяло да фарміравання племянных саюзаў - крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія і ўтварылі аснову беларускай народнасці. У IX стагоддзі ў Беларусі склаліся першыя дзяржаўныя ўтварэнні: Полацкае, Тураўскае, Пінскае і Смаленскае княствы. У 862 годзе старажытныя летапісы ўзгадваюць аб горадзе Полацку, буйным цэнтры нароўні з Кіевам і Ноўгарадам. У X стагоддзі славяне на тэрыторыі Беларусі паэтапна прынялі хрысціянства, распаўсюджанне якога закончылася значна пазней - на рубяжы XV і XVI стагоддзяў. Адначасова да XIII стагоддзя склаліся асноўныя асаблівасці беларускай мовы, што знайшло сваё адлюстраванне ў ранніх узорах пісьменнасці.

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Дзяніс Раманюк
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: Дзяніс Раманюк
  • Памеры: 48 с.
  • ISBN: 9986-830-60-5
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Турыстыка
  • Copyright: © 2002 by Дзяніс Раманюк
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2409
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org