- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старажытная Вільня была сталіцай Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, цэнтрам скарынаўскага кнігадрукавання, калыскай для "Нашай Долі" і "Нашай Нівы", творчай "радзімай" для Н. Арсенневай, М. Багдановіча, 3. Бядулі, К. Буйло, У. Жылкі, Я. Коласа, Я. Купалы, Максіма Танка, Зоські Верас... I ў наш час добрасуседскія адносіны між літоўскай і беларускай дзяржавамі спрыяюць усталяванню новых культурных сувязей. Выданне своеасаблівай анталогіі пра "беларускую" Вільню — гэта рэалізацыя сённяшніх кантактаў між літаратарамі Мінска і Вільнюса, Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.