Батлейка пра Белавежскую пушчу: „Культуру прапілі, прыроду – з’елі!”
2020-06-02 12:12
Амаль вымерлая вёска Стойлы пад Пружанамі можа стаць «Мекай для беларусаў» за кошт памяці пра майстра Міколу Тарасюка і адроджанай мясцовай батлейкі.
Пра новы батлеечны спектакль «Прыгоды ката Самі ў Белавежскай пушчы» падчас анлайн-інтэрв’ю распавяла гаспадыня сядзібы „Стулы” Ларыса Быцко:
– «Прыгоды ката Самі ў Белавежскай пушчы» – гэта будзе спектакль пра тое, як кот трапіў у пушчу і як ён знаёміцца з гэтай фаунай. Кожная жывёла крыўдуе на людзей, якія прынеслі ёй нейкую шкоду. Я хацела зрабіць больш забаўляльны спектакль, але зараз, пасля таго як я сёння чую, як пілуюцца дрэвы… Мікола Тарасюк сказаў: “Гэту культуру прапілі, прыроду – з’елі!”. Так яно і ёсць.
Прэм`ера батлеечнага спектакля «Прыгоды ката Самі у Белавежскай пушчы» запланавана летась ў сядзібе «Стулы» на адкрытым паветры.
Беларускае Радыё Рацыя