- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты альбом надрукаваны ў Мінску, каб адзначыць 90-годдзе Барыса Уладзіміравіча Кіта, грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі, беларускага асветніка да ягонай эміграцыі ў Амерыку ў 1948 годзе, а пасля амерыканскага вучонага, асветніка, аднаго з першапраходцаў амерыканскай астранаўтыкі. Барыс Уладзіміравіч Кіт мае ступені: доктара філасофіі ў галіне матэматыкі ад нямецкага універсітэта ў Рэгенсбургу; ганаровага доктара навукі беларускага універсітэта імя Янкі Купалы ў Гародні; заслужанага і ганаровага прафесара амерыканскага універсітэта штата Мэрыленд (ЗША); ён акадэмік Сусветнай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя) віцэ-прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (Масква, Расія), сябра галоўных астранамічных таварыстваў ЗША, Англіі, Германіі.