be

Баршчэўскі Аляксандар

Баршчэўскі Аляксандар

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obrzędowość i folklor we wschodniej Białostocczyźnie. Пасьля апублікаваньня працы Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998 атрымаў званьне прафэсара. У 2004 годзе выйшла кніга Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Зьяўляецца аўтарам звыш 100 навуковых публікацый.

У гадах 1975 – 2004 кіраваў Катэдрай беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў таксама з Каталіцкім Люблінскім унівэрсытэтам ды Унівэрсытэтам імя М.Кюры-Складоўскай. У 1993 годзе атрымаў тытул доктора honoris causa Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Менску. З 1993 году зьяўляецца старшынём Галоўнага камітэту Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы.

У літаратурным жыцьці вядомы як паэт Алесь Барскі. Зборнікі вершаў: Белавежскія матывы (1959), Жнівень слоў (1967), Мой бераг, (1976), Блізкасць далёкага (1984), Лірычны пульс (1987), Nostalgie (1999). З 1971 году зьяўляецца сябрам Саюзу польскіх літаратараў, а з 2002 – Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Аляксандр Баршчэўскі памёр у Варшаве 27 сакавіка 2022 г.

Баршчэўскі Аляксандар. Выданьні

„І толькі ў мове роднай  буду вечны...”
pdf

„І толькі ў мове роднай буду вечны...”

Вершаваныя творы
Барскі Алесь

Алесь Барскі (сапраўдн. Аляксандар Баршчэўсні) нарадэіўся 2 лістапада 1930 г. у вёсцы Бандары на Беласточчыне. Пасля атрымання сярздняй адукацыі вучыўся ў сельскагаспадарчай шголе ў Бельску-Падляшскім, на ўніверсітэцкіх падрыхтоўчых курсах у Любліне (І949-І95І), штудзіраваў расійскуг філалогію ў Лодзінскіы... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Барскі Алесь

Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У... Болей »

Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць
pdf

Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць

частка 1
Баршчэўскі Аляксандар

У Санкт-Пецярбурзе, У Францыі, Нямеччыне, Празе, і ў Каўнасе, менавіта ў гэтых згаданых краінах і гарадах доўгі час існуюць своеасаблівыя і адметныя беларускія эміграцыйныя асяродкі. Уяўляючы сабой адрозную культуру, у асяроддзі іншай культуры, беларусы не губляюцца за мяжой і не асімілююцца. У стасунках... Болей »

Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998
epub pdf

Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998


Баршчэўскі Аляксандр

Кніга прысвечана беларускім паэтам і празаікам - стрваральнікам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы ў 1958-1998 гадах. Насамрэч, беларускі літаратурны рух у пасляваеннай Польшчы – рэч унікальная. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці якіх дагэтуль лічылі людзьмі другой катэгорыі даказалі сваё права... Болей »

З пабачанага i перажытага
mobi fb2 epub pdf

З пабачанага i перажытага

Абразкі, артыкулы, дарожныя нататкі
Барскі Алесь

У кнігу беларускага пісьменніка з Беласточчыны Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага) увайшлі творы розных жанраў, аб'яднаныя любоўю да сваёй малой радзімы, дзе спрадвеку жывуць беларусы.... Болей »

Białoruska obrzędowość i folklor Wschodniej Białostocczyzny
pdf

Białoruska obrzędowość i folklor Wschodniej Białostocczyzny

Narodziny, wesele, śmierć
Barszczewski Aleksander

Кніга даследчыка фальклору, выкладчыка Варшаўскага універсітэта Аляксандра Баршчэўскага прысвечана даследаванням традыцый і абраднасці беларусаў, якія пражываюць ва ўсходняй частцы Польшчы, на Беласточчыне. Самабытная культура народа асвятлаецца праз прызмат каляндарна-радзінных свят і абрадаў. Дакладна... Болей »

Лірычны пульс
pdf

Лірычны пульс

Вершы
Барскі Алесь (Баршчэўскі Аляксандр)

Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін.... Болей »

Блізкасць далёкага
epub pdf

Блізкасць далёкага


Барскі Алесь

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966... Болей »

Historia literatury białoruskiej

Historia literatury białoruskiej

Folklor
Barszczewski Aleksander

Фальклор - свабодная творчасць народа - адна з найпрыгажэйшых галін духовага жыцця чалавека. Паявіўся ён у пэўнай стадыі разумовага і грамадскага жыцця чалавека і на пэўным этапе занікне як масавая з’ява. У зусім першабытную эпоху існавання чалавека фальклор не выступаў, не будзе ён выступаць і ва ўмовах... Болей »

Мой бераг
pdf

Мой бераг

вершы
Барскі Алесь

Алесь Барскі нарадзіўся на Беласточчыне. Вывучаў рускую філалогію ў Лодзінскім універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У Польскай Народнай Рэспубліцы выйшлі два зборнікі вершаў А. Барскага «Белавежскія матывы» і «Жнівень слоў». На польскую мову А. Барскі пераклаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org