be
pdf

Барока ў беларускай культуры і мастацтве

Зборнік «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» — першая ў гістарыяграфіі «зборная» манаграфія, прысвечаная аднаму з пайбольш цікавых і плённых сусветных мастацкіх стыляў — барока, яго пашырэнню ў беларускім дойлідстве, жывапісе, графіцы канца XVI—XVIII ст. У аснову зборніка пакладзены матэрыялы навуковай канферэнцыі, праведзенай супрацоўнікамі Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з іншымі навукоўцамі рэспублікі. На шырокім, нярэдка новым матэрыяле асэнсоўваюцца праблемы станаўлення барока ў беларускім мастацтве, заходне-еўрапейскі і ўсходнеславянскі кантэкст, змястоўна-стылістычныя асаблівасці. Разглядаецца ўздзеянне беларускага барока на мастацтва Расіі і Украіны. Паказана роля «віленскага барока» як асобнай арыгінальнай школы, што прычынілася да фарміравання адметных форм беларускага мастацтва (найперш дойлідства) XVII—XVIII стст. Разлічана не толькі на навукоўцаў, але на самыя шырокія колы чытачоў — усіх, хто цікавіцца праблемамі беларускага мастацтва.

Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі;
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Шматаў В. Ф.
  • Выдавец: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі;
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
  • Памеры: 304с., іл., 21см
  • ISBN: 985-08-0452-1
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 1998 by калектыў аўтараў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 229
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org