- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
3 чэрвеня намесьнік старшыні незарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту» Іван Шыла быў выключаны з салігорскай сярэдняй школы №4. Прычым, адбылося гэта за дзень да апошняга іспыту, які Іван мусіў здаваць у сераду. Яшчэ напрыканцы траўня ў школе праходзіў пэдсавет, каб не дапусьціць хлопца да іспытаў, але настаўнікі адзінагалосна прынялі рашэньне — дапусьціць Шылу да экзамэнаў. Іван пасьпяхова здаў матэматыку і расейскую мову, заставалася толькі апошняе выпрабаваньне — ангельская мова.