- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч - прафесійны гісторык, журналіст, пісьменнік-публіцыст. Нарадзіўся 16.05.1957 у в.Траянаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобл. У 1984 скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам у вясковых школах Барысаўскага і Дзяржынскага раёнаў Мінскай вобл., у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Шмат гадоў сумяшчаў заняткі археалогіяй і журналістыку. Прафесійнай журналістыкай пачаў займацца з 1990. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», “Новой народной газете”, «Цэнтральнай газеце», часопісах “Несси», «Бярозка» і «Неман». Член Саюза журналістаў СССР з мая 1990; член Союза пісьменнікаў Беларусі з 2006.
Аўтар шэрагу публіцыстычных кніг па гісторыі Беларусі, самыя вядомыя з якіх: «Сыны зямли Беларускай» (Мн., «Народная асвета», 2002), “Слава і няслаўе” (Мн. “Народная асвета”, 1995, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы — Несвижские короли” (Мн., “Триоль”, 1997, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр” (Мн., “Триоль”, 2003, сумесна з І.Масляніцынай ), “Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі” (Мн., “Юніпак”, 2008, сумесна з І.Масляніцынай ), «Беларусь далетапісная” (Мн., “Літаратура і мастацтва”, 2010, сумесна з І.Масляніцынай), “София Слуцкая» (Мн., «Четыре четверти», 2012, сумесна з І.Масляніцынай).
Гістарычны кансультант дакументальных тэлефільмаў студыі “Летапіс”: “Гаспадыні Нясвіжа”, “Нясвіжскі фарны”, “Нясвіжскія адлюстраванні” (рэж. трылогіі Л.Гедравічус), мастацкай стужкі “Анастасія Слуцкая” (рэж. Ю. Елхоў). Адзін са сцэнарыстаў трынаццацісерыйнага дакументальнага тэлепраекта: “Беларусь. Летопись времён” (рэж. Л.Снігірова, БТ, 2008)
Мікалай Багадзяж памёр 16 сакавіка 2022 г.
Впервые историком Николаем Богодзяжем и публицистом Ириной Масленицыной предпринята попытка создания полного правдивого жизнеописания святой праведной княгини Софии Слуцкой в контексте ее эпохи. Заслуги Софии — последней представительницы рода рыцарей Православия князей Олельковичей — перед Богом и народом... Болей »
Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i... Болей »
Новая кніга вядомых аўтараў прысвечана беларускім жанчынам-выбранніцам лёсу, кожная з якіх пакінула незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве. Біяграфічным аповедам уласцівы вострыя павароты сюжэту, смелыя гіпотэзы, спробы знайсці ключ да разумення духоўнага свету кожнай гераіні ў... Болей »
Книга И. Масленициной и Н. Богодзяжа — вторая из цикла о Несвижских князьях Радзивиллах. Авторы продолжают серию исторических миниатюр, охватывая время войн, бескоролсвья, двукоролевья — эпоху интриг, авантюр, любви, поэзии, подвигов. Книга будет интересна не только историкам, но и широкому кругу читателей.... Болей »
Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды... Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»... Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай... Болей »
Книга представляет собой исторические миниатюры о судьбах представителей несвижской ветви могущественного магнатского рода Радзивиллов. Книга интересна не только для специалистов в области истории, но и для широкого круга читателей, интересующихся прошлым Беларуси.... Болей »
У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка... Болей »
Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай... Болей »
Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала... Болей »
Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная... Болей »