- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы яе ўвасаблення ў творчасці паэтаў нашаніўскай пары, паэтаў маладнякоўска-ўзвышаўскага кола з улікам усёй складанасці літаратурнай і ідэйна-палітычнай сітуацыі таго часу. Бадай упершыню аналізуецца творчасць П. Шукайлы, Н. Вішнеўскай, Н. Маркавай, К. Езавітава, В. Ластоўскага; уводзіцца ў шырокі навуковы ўжытак прозвішча збіральніка беларускіх рукапісных тэкстаў В. Мяніцкага, на прыкладзе «Дарагавіцкіх песень» З. Маскоўскай (Тшашчкоўскай) даследуюцца асаблівасці польскамоўных традыцый беларускай літаратуры. Разлічана на шырокае кола чытачоў, студэнтаў і спецыялістаў у навуковай, педагагічнай дзейнасці.