en

Атаманчык Кірыл

Атаманчык Кірыл

Кірыл Атаманчык – грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, блогер, даследчык.

Нарадзіўся 29 снежня 1989 года ў Жлобіне (Беларусь, Гомельская вобласць). Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Жлобінскай многапрофільнай гімназіі №1. Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (спецыяльнасць "Культурная спадчына і турызм"). З'яўляецца супрацоўнікам ЕГУ. Практыкант Музея ахвяр генацыду і Цэнтра даследвання генацыду і рэзэстэнцыі жыхароў Літвы (Вільня, Літва).

Грамадска-палітычная дзейнасць:

У грамадска-палітычнай дзейнасці з 2005 года. З’яўляўся кіраўніком Жлобінскай філіі “Маладога Фронту”, каардынатарам “Маладога Фронту” па Гомельскай вобласці. Сябра Таварыства Беларускай Мовы імя Ф.Скарыны. З 2008 года – афіцыйны прадстаўнік “Маладога Фронту” у Літве. Ініцыятар і каардынатар моладзевай ініцыятывы StudAlliance. У 2010 годзе – сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Уладзіміра Някляева.

Публіцыстыка і блог:

Аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў на беларускіх і замежных інтэрнэт-парталах. Друкаваўся ў часопісе ARCHE і складанках навуковых тэкстаў.

З 2009 года – блогер на буйным балтыйскім інтэрнэт-партале DELFI (расейскае аддзяленне) ru.delfi.lt/blog/ka

Асабісты блог: k-atamanchik.livejournal.com

Даследчыцкая дзейнасць:

Ініцыятар праекта і аўтар тэкстаў серыі кніг “Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні”. Сфера навуковай зацікаўленасці: ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны, савецкая спадчына, выкарыстанне савецкай нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны, трансфармацыйныя працэсы звязаныя з савецкай спадчынай, пытанні ідэнтычнасці.

Атаманчык Кірыл :: Publications

pdf

Беларускія старонкі Вільні

Адукацыя
Атаманчык Кірыл

Дадзены нумар інфармацыйна-турыстычнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з гісторыяй беларускіх адукацыйных устаноў у Вільні. Вы можаце пазнаёміцца з кароткай гісторыяй утварэння і дзейнасці беларускіх адукацыйных устаноў у Вільні, пабачыць сённяшні стан беларускай сярэдняй і вышэйшай адукацыі....… More

pdf

Беларускія старонкі Вільні

Ля вытокаў незалежнай Беларусі (cярэдзіна XIX – першая палова XX ст.)
Атаманчык Кірыл

Дадзены нумар інфармацыйна-турыстычнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, звязанымi з беларускім грамадскім, культурным і палітычным жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – першай палове ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах...… More

pdf

Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні

Адукацыя
Атаманчык Кірыл

Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з існымі ў Вільні беларускімі адукацыйнымі ўстановамі. Вы можаце пазнаёміцца з кароткай гісторыяй утварэння і дзейнасці беларускіх адукацыйных установаў у Вільні, пабачыць сённяшні стан беларускай сярэдняй і вышэйшай адукацыі....… More

pdf

Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні

Ля вытокаў беларускай незалежнасьці. Сярэдзіна XIX – пачатак XX ст.
Атаманчык Кірыл

Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з мясцінамі, што звязаныя з беларускім жыццём у Вільні ў сярэдзіне ХІХ – пачатку ХХ ст. Вы зможаце азнаёміцца з сучасным станам беларускай прысутнасці ў Вільні, паблукаць па вуліцах ды месцах, дзе блукалі славутыя беларусы....… More

ARCHE 03(90)2010

GENIUS URBIS

* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? ...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org